Тыдзень славеснасці
З пачатку панядзелка ў нас у Гімназіі праходзіць тыдзень славеснасці. На другім паверсе дзеці чытаюць вершы У. Караткевіча (з нагоды 85 год з дня нараджэння пісьменніка), таксама праходзіць выстава-агляд творчых работ гімназістаў (калажы) і выкананне народных песень "Песня - душа народа". У аўторак мы праглядалі прэзентацыі:
"Славутыя імёны зямлі беларускай"
"Беларусь - мая Радзіма"
"Мой горад"
"Памяць продкаў"
"Песняры маладой Беларусі"
"Родная мова"
"Культура Беларусі"
У сераду ў нас будзе праходзіць інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Я люблю Беларусь" сярод 7-9 класаў. У чацвер мы плануем правесці фестываль рытарычных праектаў "На цябе, наша моладзь, надзея!" Вучні з цікавасцю праглядаюць малюнкі з фразеалагізмамі, калажы, усё тое, што падрыхтавалі іншыя вучні. Дзецям і настаўнікам Гімназіі вельмі падабаецца такі тыдзень!!!