Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Светлае iмя Вольгi Соламавай

Дата: 19 мая 2020 в 09:07, Обновлено 19 мая 2020 в 09:52
Автор: Лашук Т. И.
398 просмотров

Партызанка Вольга Соломова
У кнігу ганаровых грамадзян горада Гродна занесена імя адважнай партызанкі, сакратара Гродзенскага падпольнага гарадскога камітэта камсамола Вольгі Іосіфаўны Соламавай. Нарадзілася яна ў 1920 г. ў в. Лаша Гродзенскага раёна.
Вольга скончыла 5 класаў польскай школы ў вёсцы Лаша. У 1933 г. , калі ёй споўнілася 13 гадоў, яна пайшла ў парабкі. Працавала сезонна на палетках памешчыкаў. Так і далей яна гнула б спіну, калі б не прыйшло восенню 1939 г. вызваленне заходнебеларускіх зямель.
Перабудова пачалася і ў в. Лаша.
Па закліку камсамола на настаўніцкія курсы ў Гродна сярод іншых прыбыла і Вольга Соламава. Заняткі пачаліся 15 красавіка 1940 г.
У 1940 г. стала настаўніцай пачатковай школы ў в. Іванаўцы Гродзенскага раёна.
У актыўнай працы хутка ішоў час, але вайна пераблытала ўсё планы.
Пасля спецкурсаў (у Маскве) пры Беларускім штабе партызанскага руху яна ў студзені 1943 г. ў складзе групы таварышаў па зброі была накіравана да лініі фронту, а адтуль на самалёце ў тыл ворага.
Баявымі сябрамі Вольгі Соламавай былі вядомыя на Гродзеншчыне партызаны і падпольшчыкі: С. Шварцман, Л. Дземях, Л. Прытыцкі (сястра легендарнага С.В. Прытыцкага), камандзір партызанскага атрада імя Суворава Ф. Крайнік, партызанскі сувязны В. Сытаг, сакратар Бкраставіцкаг падпольнага райкома камсамола М. Шышкін, камісар партызанскай брыгады імя А. Неўскага і сакратар Гродзенскага падпольнага райкама партыі Ф. Дайнека.
Соламава хадзіла на баявыя заданні па падрыву варожых эшалонаў, удзельнічала ў баях. З яе ўдзелам ля станцыі Ражанка былі падарваны чыгуначныя рэйкі і затрыманы поезд з моладдзю, што хацелі вывезці у Германію. Асабліва вызначалася маладая партызанка ў прапагандысцкай рабоце сярод насельніцтва. Пагарджаючы небяспекай, яна з партызанамі ішла з хутара на хутар, з вёскі ў вёску, несла слова праўды з фронту, распаўсюджвала партызанскія лістоўкі, узнімала моладзь на барацьбу з захопнікамі.
За мужнасць у барацьбе з ворагам, за актыўную антыфашысцкую дзейнасць В.І. Соламава пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалём “Партызану Айчыннай вайны” I ступени.

Имя героя. Ольга Соломова. Новый проект «ГП» к 75-летию освобождения Беларуси.

Гродненская правда: читать: https://grodnonews.by/news/glavnoe/imya_geroya_novyy_proekt_gp_k_75_letiyu_osvobozhdeniya_belarusi_selskaya_uchitelnitsa_besstrashnaya_.html 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.