Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы!

Дата: 22 февраля 2021 в 11:20, Обновлено 22 февраля 2021 в 11:37
Автор: Матук Б. В.
128 просмотров

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён  у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Родная мова гэта душа кожнага народа. Беларуская мова нясе ў сабе культуру і звычаі краіны. Кожны чалавек павінен ганарыцца сваёй мовай. Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго.
Задача будучага пакалення захаваць сваю родную мову. Будучае пакаленне - мы.

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф.Багушэвіч)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.