Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Метадычны тыдзень Славеснасці

Дата: 25 февраля 2020 в 15:23, Обновлено 25 февраля 2020 в 15:35
431 просмотр

Праграма

мерапрыемстваў метадычнага тыдня Славеснасці

 

На працягу тыдня

  • Інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы “З гісторыі развіцця беларускай мовы”. Удзельнікі V-XI класы. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, класныя кіраўнікі.
  • Кніжная выстава, прысвечаная творчасці знакамітых беларускіх пісьменнікаў “Гонар і слава беларускай літаратуры”. Адказныя бібліятэкары.
  • Выстава малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Моўныя скарбы роднага краю”. Удзельнікі V-VIII класы. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
  • Абласны флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”. Удзельнікі V-XI класы. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
  • Прэзентацыі “У Беларусі ёсць шмат куткоў, не горшых ад заморскіх”. Удзельнікі V-XI класы. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
  • Творчая сустрэча з Лашук Таццянай Ігараўнай, членам саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсай, празаікам, публіцыстам, лаўрэатам міжнародных, рэспубліканскіх і абласных літаратурных конкурсаў, магістрам гістарычных навук. Удзельнікі V-XI класы. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

20 лютага (чацвер)

  • Правядзенне рэспубліканскай гульні-конкурсу “Буслік-2020”. Удзельнікі V-XI класы. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры;
  • Наведванне драматычнага тэатра, прагляд спектакля “Пра нешчаслівага селяніна”. Удзельнікі VIII-X класы. Адказныя настаўнікі бларускай мовы і літаратуры і класныя кіраўнікі.

21 лютага (пятніца)

  • Ранішняе віншаванне “Дала мне маці гэту мову”. Удзельнікі V-XI класы. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
  • Правядзенне акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Дэвіз: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Удзельнікі V-XI класы. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
  • Гродзенскі абласны дыктант “75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”. Удзельнікі педагагічныя работнікі, бацькі вучняў і дарослае насельніцтва. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

22 лютага (субота)

  • Віктарына-падарожжа “Скарына – сейбіт асветы”. Удзельнікі V-VI класы. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, класныя кіраўнікі, біблятэкары.

24 лютага (панядзелак)

  • Конкурс эрудытаў “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Удзельнікі VII-VIII класы. Адказны настаўнік беларускай мовы і літаратуры Соснарс А.М.

25 лютага (аўторак)

  • Конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх класікаў і ўласных вершаў “Мастацкі дух ніколі не памрэ. Не пахаваць яго пад курганамі, не вычарпаць гадамі і вякамі”. (Алесь Дудараў). Удзельнікі V-VIII класы. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

26 лютага (серада)

  • Інтэлектуальны турнір эрудытаў “Кніга – гэта цэлы свет”. Удзельнікі IX-XI класы. Адказны настаўнік беларускай мовы і літаратуры Якімовіч  Г.С.

27 лютага (чацвер)

  • Лінгвістычная гульня “Знаўцы роднай мовы”. Удзельнікі V-VI класы. Адказны настаўнік беларускай мовы і літаратуры Будрэвіч І. І.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.