Правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Максім Багдановіч... Які неабдымна шырокі сэнс нясе гэта імя! Колькі ў ім светлага, узнёслага, святочнага і колькі балючага, трывожнага! Праз творы М. Багдановіча беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё, надзеі, звычаі, гісторыю, раскрыў свой характар, светапогляд, прад'явіў неабвержнае сведчанне аб сваім існаванні на зямлі.
9 снежня споўнілася 125 год з дня нараджэння паэта. Была распрацавана праграма мерапрыемстваў:
12.12.2016 г. Навучэнцы гімназіі наведалі Гродзенскі Дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай вечарыне "Зорка Багдановіча". Вучні атрымалі вялікую асалоду і задавальненне ад выступлення студэнтаў.
13.12.2016 г. Было праведзена пазакласнае мерапрыемства "Максім Багдановіч - яркая зорка на небасхіле беларускай паэзіі". Удзельнікамі гэтага мерапрыемства былі вучні 9 "В" класа.
Вучаніцай 8 "А" класа, Пятровай Маргарытай, для выставы быў прапанаваны партрэт Максіма Багдановіча ва ўласным выкананні.
14.12.2016 г. Прайшоў гімназічны конкурс на лепшага дэкламатара вершаў Максіма Багдановіча. Пераможцы конкурсу атрымалі ўзнагароды ў выглядзе салодкага прыза цукерак "Знічка".
15.12.2016 г. Навучэнцам 9-11 класаў была прапанавана спроба літаратурнага пісьма ў жанры ЭСЭ на тэму "Жывеш не вечна, чалавек!" Дзе кожны з навучэнцаў змог праявіць сябе ў ролі "пісьменніка" і знаўцы жыццёвага і творчага шляху Максіма Багдановіча. Лепшыя работы будуць прапанаваны для публікацыі ў гімназічнай газеце "ГРАЧиК".