Тыдзень славеснасцi
З 20 па 25 лютага ў нашай гiмназii праводзiцца тыдзень беларускай i рускай славеснасцi. На перапынках вучнi маглi паглядзець прэзентацыi, паслухаць песнi беларускiх спевакоў, пагуляць у розныя гульнi, адгадаць загадку i атрымаць цукерку.
21 лютага - Мiжнародны Дзень роднай мовы. У рамках гэтага дня настаўнiкамi беларускай мовы i лiтаратуры на ўроках былi праведзены вiктарыны i конкурсы.
23 лютага праводзiлася iнтэлектуальна-пазнавальная гульня "Я люблю Беларусь", у якой удзельнiчалi каманды 6-ых класаў. У гэтай гульнi перамагла каманда 6 " А" класа.
А 24 лютага нашы настаўнiкi прымалi ўдзел у iнтэрнэт-алiмпiядзе.
I ў завяршэннi, 25 лютага, вучнi 5-8 класаў наведаюць Гудзевiцкi Дзяржаўна лiтаратурна-краязнаўчы музей, дзе i правядуць гэтую зiму.