Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Наведванне музея гісторыі рэлігіі

Дата: 17 марта 2016 в 08:37, Обновлено 28 марта 2016 в 14:09
382 просмотра

10 сакавіка 2016 года наш клас наведваў музей гісторыі рэлігіі. Выстава называлася "Ад сініх кветак да кашуль дзетак". Экскурсавод нам расказала, як у старадаўні час апрацоўваўся лён, выраблялася валакно, ніткі, абрусы, беларускае адзенне. З лёну вырабаляліся ручнікі, абрусы, посцілкі, дываны. Мы пазнаёміліся з  прыладамі і інструментамі, якія патрэбны былі для вырабу адзення. Гэта часалкі, трапло, верацёны.

Таксама на тэрыторіі беларусі было распаўсюджана ткацтва. З ткацтва выраблялася адзенне, псацельнае ўбранне, ручнікі, абрусы, посцілкі і г.д.

Апрацоўка льну была вельмі цяжкая праца. Фарбаваўся ён толькі натуральнымі фарбавальнікамі (лісцем дрэў, кветкамі, карой, травой).

Абрадавыя тканіны часцей за ўсё вырбяліся ў момант выйны ці хваробы. І пакрывалі імі крыжы на могілках, святыя абразы ў царкве ці ў хаце.

Нашаму класу вельмі спадабалася гэта выстава, таму што мы яшчэ больш даведаліся пра заняцці і традыцыі нашых продкаў.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.