Наведванне музея гісторыі рэлігіі
10 сакавіка 2016 года наш клас наведваў музей гісторыі рэлігіі. Выстава называлася "Ад сініх кветак да кашуль дзетак". Экскурсавод нам расказала, як у старадаўні час апрацоўваўся лён, выраблялася валакно, ніткі, абрусы, беларускае адзенне. З лёну вырабаляліся ручнікі, абрусы, посцілкі, дываны. Мы пазнаёміліся з прыладамі і інструментамі, якія патрэбны былі для вырабу адзення. Гэта часалкі, трапло, верацёны.
Таксама на тэрыторіі беларусі было распаўсюджана ткацтва. З ткацтва выраблялася адзенне, псацельнае ўбранне, ручнікі, абрусы, посцілкі і г.д.
Апрацоўка льну была вельмі цяжкая праца. Фарбаваўся ён толькі натуральнымі фарбавальнікамі (лісцем дрэў, кветкамі, карой, травой).
Абрадавыя тканіны часцей за ўсё вырбяліся ў момант выйны ці хваробы. І пакрывалі імі крыжы на могілках, святыя абразы ў царкве ці ў хаце.
Нашаму класу вельмі спадабалася гэта выстава, таму што мы яшчэ больш даведаліся пра заняцці і традыцыі нашых продкаў.