Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Провады зiмы ў Гудзевiчах

Дата: 25 февраля 2017 в 17:50, Обновлено 25 февраля 2017 в 18:03
444 просмотра

25 лютага 2017 года вучнi 5-8 класаў наведалi Гудзевiцкi Дзяржаўна лiтаратурна-краязнаўчы музей.
Спачатку мы паехалi ў Дом Культуры, дзе нас пачаставалi вельмi смачнымi блiнамi з чаем. Дзяўчынкi i хлопчыкi прымалi ўдзел у розных гульнях i конкурсах, якiя экскурсаводы падрыхтавалi спецыяльна для нас, вадзiлi харавод вакол саламянага чучала, якое заўтра будзе спалена. Мы даведалiся як сустракалi масленiцу нашы продкi i што з'яўляецца яе сiмвалам.
Затым мы пайшлi ў сапраўдную беларускую хатку, у якой жылi людзi шмат гадоў назад. У ёй мы даведалiся як жылi гэтыя людзi (у адным пакоi жыло каля 12 чалавек), дзе спалi, з чаго елi i пiлi, як будавалi гэтыя хаткi. Больш дакладна даведалiся пра жыццё беларускага народа ў XIX-XX ст.
Пасля гэтага мы накiравалiся ў музей. Там нам расказалi пра нашага першадрукара Францыска Скарыну, нашых касманаўтаў: Пятра Клiмука i Уладзiмiра Кавалёнка, нашых пiсьменнiкаў: Янку Купалу, Якуба Коласа, Максiма Багдановiча, Васiля Быкава, Янку Брыля. Нас пазнаёмiлi з iх партрэтамi, якiя мастакi намалявалi ў XX ст. Мы ўбачылi дываны, якiя ткалi ткачыхi ў XIX-XX стагоддзi i нам нават паказалi як яны гэта рабiлi!
Экскурсiя атрымалася цудоўная! Усiм усё спадабалася! Вялiкi дзякуй дырэктару музея i экскурсаводам!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.